24 красавіка 2019 г. на базе Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта прайшоў семінар па пытаннях забеспячэння працы з электроннымі дакументамі і стварэнні электроннага архіва ў арганізацыях
24 красавіка 2019 года Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з дзяржаўнай установай «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» і РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» на базе Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта правёў чарговы семінар для прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый Віцебскай вобласці па пытаннях забеспячэння працы з электроннымі дакументамі і стварэнні электроннага архіва ў арганізацыях.
На семінары абмяркоўваліся змены ў нарматыўных прававых актах у сферы электроннага дакументазвароту, парадак працы з электроннымі дакументамі і арганізацыі іх захоўвання ў архівах дзяржаўных органаў і арганізацый.