У БелНДІДАС выйшла ў свет 5-е выданне альбома арганізацыйна-распарадчых дакументаў з каментарыямі
У БелНДІДАС выйшла 5-е выданне альбома арганізацыйна-распарадчых дакументаў з каментарыямі.
Альбом уключае прыклады афармлення дакументаў на аснове уніфікаваных формаў дакументаў, уключаных у Уніфікаваную сістэму арганізацыйна-распарадчай дакументацыі (УСАРД), зацверджаную загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 14.05.2007 № 25 (з змен. і дап. ад 24.03.2008 № 16).
У 5-ым выданні прыклады афармлення дакументаў і каментары да іх перапрацаваныя ў адпаведнасці з новым дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь СТБ 6.38 — 2016 “Уніфікаваныя сістэмы дакументацыі Рэспублікі Беларусь. Сістэм арганізацыйна-распарадчай дакументацыі. Патрабаванні да афармлення дакументаў”, зменамі ў працоўным заканадаўстве і заканадаўстве ў сферы архіўнай справы і справаводства.
Выданне прызначана для кіраўнікоў і спецыялістаў справаводчых, архіўных, кадравых, юрыдычных службаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, работнікаў іншых падраздзяленняў, у службовыя абавязкі якіх уваходзіць падрыхтоўка і афармленне дакументаў.
Кошт Альбома без перасылкі – 28 рублёў 44 капейкі, з перасылкай – 31 рубель 42 капейкі. Па пытаннях набыцця звяртацца па тэлефоне (8 017) 286-02-05. нумар разліковага рахунку для набыцця выдання – BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001.