27 снежня 2018 года адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

27 снежня 2018 года адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на якім былі разгледжаны пытанні: аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Дэпартаменце і рэспубліканскіх архіўных установах у другім паўгоддзі 2018 года; аб рабоце па выкананні рэспубліканскімі архіўнымі ўстановамі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»; аб выкананні заканадаўства па барацьбе з карупцыяй у рэспубліканскіх архіўных установах у 2018 годзе; аб плане асноўных мерапрыемстваў Дэпартамента на 2019 год; аб аднясенні архіўных устаноў да групы па аплаце працы кіраўнікоў на 2019 год.

Калегіяй адзначана, што ў другім паўгоддзі 2018 года праца Дэпартамента і рэспубліканскіх архіўных устаноў была накіравана на своечасовы і якасны разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Дэпартаментам ажыццяўляўся пастаянны кантроль за выкананнем рэспубліканскімі архіўнымі ўстановамі патрабаванняў заканадаўства па арганізацыі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

Калегіяй рэкамендавана рэспубліканскім архіўным установам ажыццяўляць пастаянны кантроль за выкананнем патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь па арганізацыі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб і ў сферы архіўнай справы і справаводства; сістэматычна разглядаць стан работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб на пасяджэннях калегіі Дэпартамента і дырэкцыяў рэспубліканскіх архіўных устаноў.

Калегіяй былі заслухана інфармацыя аб выкананні рэспубліканскімі архіўнымі ўстановамі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і аб выкананні заканадаўства па барацьбе з карупцыяй у рэспубліканскіх дзяржаўных архіўных установах у 2018 годзе. Калегіяй адзначана, што гэтыя пытанні знаходзяцца на пастаянным кантролі Дэпартамента.

На пасяджэнні калегіі разгледжаны і адобраны праект Плана асноўных мерапрыемстваў Дэпартамента на 2019 год.