30 кастрычніка 2018 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

30 кастрычніка 2018 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У ходзе пасяджэння калегіі было заслухана пытанне «Аб рабоце чытальных залаў дзяржаўных архіваў».

Па гэтым пытанні адзначана, што праца чытальных залаў дзяржаўных архіваў з’яўляецца найважнейшым кірункам у сферы выкарыстання дакументаў.

У ходзе пасяджэння прааналізавана дзейнасць чытальных залаў дзяржаўных архіваў за перыяд 2015 – першай паловы 2018 гг., нададзена ўвага ўдасканаленню тэхнічнага аснашчэння чытальных залаў, а таксама ўжыванню ў іх дакументаў з фонду карыстання.

Па выніках абмеркавання было прынята рашэнне да канца 2019 г. унесці змены (дапаўненні) у Інструкцыю аб парадку карыстання архіўнымі дакументамі ў чытальных залах дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь, зацверджаную пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2012 г. № 133.