11 кастрычніка 2018 г. адбылася сустрэча з Пятром Дымелем, дырэктарам Дзяржаўнага архіва ў Любліне (Рэспубліка Польшча)
11 кастрычніка 2018 г. адбылася сустрэча дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. І. Кураша і дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д. В. Яцэвіча з Пятром Дымелем, дырэктарам Дзяржаўнага архіва ў Любліне (Рэспубліка Польшча).
У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні і перспектывы супрацоўніцтва паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Дзяржаўным архівам у Любліне.
Па выніках абмеркавання была падпісана дамова паміж двума архівамі аб капіяванні дакументаў.
У сустрэчы прынялі ўдзел начальнік аддзела арганізацыйнай працы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Г. С. Жаўняркевіч і галоўны архівіст – загадчык сектарам выставачнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі У. Н. Дзянісаў.

