Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка дзяржаўнай установе «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» аб’яўлена падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ад 4 верасня 2018 г. № 176 рп за вялікі ўклад у забеспячэнне захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, развіццё архіўнай справы і гістарычнай навукі дзяржаўнай установе «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» аб’яўлена падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Таксама ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2018 г. № 359 за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, прыкладнае выкананне службовых абавязкаў дзяржаўнымі ўзнагародамі адзначаны два работнікі дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі»: Аляксандрава Альбіна Францаўна, галоўны архівіст – загадчык сектара навукова-даведачнага апарата да дакументаў XIV-XVIII стст. аддзела старажытных актаў, узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» і Дзянісаў Уладзімір Мікалаевіч, галоўны архівіст – загадчык сектара выставачнай дзейнасці аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі, узнагароджаны медалём «Францыска Скарыны».
Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь сардэчна віншуе калег з заслужанымі ўзнагародамі і жадае ім далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці!