5 верасня 2018 г. паміж Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і “Выдавецкім домам “Беларусь сёння”” адбылося падпісанне пагаднення аб стварэнні інтэрнэт-партала “Партызаны Беларусі”
5 верасня 2018 г. паміж Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і “Выдавецкім домам “Беларусь сёння”” адбылося падпісанне пагаднення аб стварэнні інтэрнэт-партала “Партызаны Беларусі”.
Дадзены інфармацыйны рэсурс будзе ўключаць персаніфікаваныя дадзеныя на партызан і падпольшчыкаў, кароткую гісторыю і інтэрактыўныя карты баявых дзеянняў. Асноўнай крыніцай інфармацыйнага напаўнення партала паслужыць шырокая імянная картатэка ўдзельнікаў партызанскага і падпольнага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў аб’ёме каля 400 тысяч уліковых картак, якая захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікамі праекта заяўлены Беларускі дзяржаўны універсітэт, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка і іншыя зацікаўленыя бакі.
Пагадненне падпісалі дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А. К. Дземянюк і галоўны рэдактар газеты “СБ – Беларусь сёння”, кіраўнік “Выдавецкага дома “Беларусь сёння”” Д. А. Жук.
У цырымоніі падпісання пагаднення прыняў удзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. І. Кураш.

