Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці ўручыў падарункі выхаванцам ДУА “Бабіцкая дапаможная школа-інтэрнат” да новага навучальнага года

1 верасня – доўгачаканае свята ведаў і прыемная нагода для добрай справы ад супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці».

30 жніўня дырэктарам архіва Паўлам Чорным былі перададзеныя падарункі да школы (канцтавары, кнігі) хлопцам з Бабіцкай дапаможнай школы-інтэрната. Бабіцкая дапаможная школа-інтэрнат – дзяржаўная ўстанова адукацыі, у якой пражываюць і навучаюцца 113 вучняў. З іх 47 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Чорны П. М. павіншаваў выхаванцаў школы-інтэрната і пажадаў з задавальненнем пачаць вучыцца ў новым навучальным годзе.

Такая акцыя стала ўжо добрай традыцыяй у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці. У гэтым годзе яе прысвяцілі Году малой радзімы. Хацелася б адзначыць, што Бабічы гэта малая радзіма дырэктара архіва і гэты факт дадаў асаблівую кранальнасць пры наведванні школы-інтэрната.

Такімі праектамі ўстанова «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» імкнецца прыцягнуць увагу архівістаў да аказання адраснай дапамогі людзям, якія жывуць у нястачы, аб’яднаць намаганні на ажыццяўленне сацыяльна значнай дзейнасці.

Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці ўручыў падарункі выхавальнікам ДУА «Бабіцкая дапаможная школа-інтэрнат» да новага навучальнага года