У БелНДІДАС выдадзены новы Пералік тыпавых дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь
У БелНДІДАС выдадзены новы Пералік тыпавых дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
Пералік вызначае тэрміны захоўвання дакументаў, якія ўтвараюцца ў дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў. Выкарыстоўваецца пры падрыхтоўцы схем класіфікацыі дакументаў, наменклатур спраў, правядзенні экспертызы каштоўнасці дакументаў, фарміраванні і апісанні спраў, камплектаванні архіваў, перапрацоўцы вопісаў спраў архіўных фондаў і інш.
Пералік абавязковы да ўжывання усімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь незалежна ад формы ўласнасці і арганізацыйна-прававой формы, а таксама індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Выданне падрыхтавана з улікам змен і дапаўненняў, унесеных пастановамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 20.05.2014 № 116, 12.12.2014 № 242 і 06.03.2018 № 56.
Цана выдання без перасылкі – 20 рублёў 36 капеек, з перасылкай – 23 рубля 00 капеек. Па пытаннях набыцця Пераліку тэлефанаваць па тэлефоне (8017) 286 02 05.