Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Будучыя медсёстры прыадкрылі таямніцы гісторыі: навучэнцы УА «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж» наведалі ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» адбылася экскурсія для навучэнцаў 1-га курса па спецыяльнасці «Сястрынская справа» ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж». Мерапрыемства стала працягам шматгадовага і паспяховага супрацоўніцтва, якое звязвае навучальную ўстанову і архіў.

Знаёмства з архівам пачалося з архівасховішча. Будучыя медыцынскія сёстры на свае вочы ўбачылі, у якіх умовах захоўваюцца гістарычныя крыніцы, а таксама даведаліся аб практычных аспектах працы архівістаў.

Наступным пунктам маршруту стаў сектар аблічбоўкі дакументаў. Гасцям прадэманстравалі сучаснае сканавальнае абсталяванне і дэталёва паказалі тэхналагічны працэс: ад стварэння лічбавай копіі да яе наступнага рэдагавання.

Фінальнай часткай праграмы стала наведванне актавай залы, дзе першакурснікі азнаёміліся з дакументальнай выставай, прысвечанай гісторыі медыцыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівы водгук і жывое абмеркаванне ў будучых медыкаў выклікалі архіўныя матэрыялы Магілёўскай гарадской бальніцы і мясцовых аптэк. Гэтыя дакументы наглядна адлюстроўваюць як цяжкія ўмовы перыяду нацысцкай акупацыі, так і сапраўдную гераічнасць медыцынскага персаналу, які ратаваў жыцці ў ваенны час.

 

1.Падчас наведвання архівасховішча.
2.Знаёмства з пастаяннай выставачнай экспазіцыяй архіўных дакументаў.
3.Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання і публікацыі дакументаў Аляксей Швыроў знаёміць навучэнцаў з дакументальнай выставай, прысвечанай гісторыі медыцыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
4.Групавое фота ўдзельнікаў экскурсіі.