Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці прымае ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 109-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі

5 лістапада 2026 г. у канцэртнай зале «Віцебск» прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі. Тут сабраліся прадстаўнікі органаў улады, палітычных партый, грамадскіх арганізацый, ветэранскі актыў горада і вобласці.

Сярод удзельнікаў былі і супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.

Беларускі народ здабыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру – і ўсё гэта стала магчымым дзякуючы кастрычніцкім падзеям 1917 года, якія паклалі пачатак магутнай савецкай дзяржаве.

 

1. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці, удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі: (злева направа) Алефірэнка Максім, Кароль Аляксандр Мікалаевіч (дырэктар архіва), Косая Лілія, Бондарава Алена, Богуш Крысціна.
2. У фае мерапрыемства каля выставы
3. У фае мерапрыемства
4. Падчас урачыстага мерапрыемства
5. Банер мерапрыемства