Экскурсія для супрацоўнікаў Міністэрства эканомікі адбылася ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
22 кастрычніка 2026 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей — НАРБ) адбылася экскурсія для супрацоўнікаў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
З прывітальным словам да гасцей звярнуўся намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. Святаслаў Валянцінавіч Кулінок. Ён расказаў аб вялікай працы, якая праводзіцца ў архіве ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.
Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НАРБ Маргарыта Анатольеўна Старасценка правяла экскурсію па архіве, расказала аб яго гісторыі, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў. Падчас экскурсіі наведвальнікі азнаёміліся з архіўнымі дакументамі, якія адлюстроўваюць вытокі планавання і ключавыя этапы развіцця эканомікі нашай краіны. Таксама былі прадстаўлены дакументы аб гісторыі партызанскага руху, злачынствах нямецкіх акупацыйных улад супраць мірнага насельніцтва, вывазе мірных жыхароў БССР на прымусовыя работы ў Германію.
Госці наведалі чытальную залу НАРБ і архівасховішчы, дзе ім былі прадэманстраваны дакументы партызанскіх фарміраванняў, эталоны Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь.
Таксама удзельнікі экскурсii азнаёміліся з выставамі «Лідары.Тружаніцы.Лёсы» і «Нам не забыць чэрвеньскі гэты дзень …».
![]() |
| 1. З прывітальным словам выступае намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулинок |
![]() |
| 2. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка расказвае пра гісторыю архіва |
![]() |
| 3. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з архіўнымі дакументамі |
![]() |
| 4. Загадчык.аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць наведвальнікаў з працай чытальнай залы |
![]() |
| 5. Супрацоўнікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь знаёмяцца з архіўнымі дакументамі |





