«Тыдзень бацькоўскага кахання: размова пра галоўнае»
У рамках правядзення Тыдня бацькоўскага кахання, а таксама ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» архівіст 1 катэгорыі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Таццяна Клімянок наведала 3 клас ДУА «Сярэдняя школа №19 г.Бабруйска».
Размова ішла пра самае важнае -пра сямейныя каштоўнасці і важнасць захавання гістарычнай памяці. Таццяна падкрэсліла, што менавіта ў сям’і закладаюцца асновы павагі да мінулага і клопату аб будучыні.
На фота: Архівіст Таццяна Клімянок падчас правядзення гутаркі.
![]() |
![]() |


