Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Прысвячаецца беларускай жанчыне. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадстаўляе відэапраект «Дочери земли белорусской»

У відэароліку прадстаўлены зборны вобраз беларускай жанчыны, чыя сіла – у дабрыні, мужнасці, працавітасці, імкненні да новых ведаў і творчасці.

Дзякуючы сучасным тэхналогіям – ажыўшым фатаграфіям, згенераванаму відэа і гукавому суправаджэнню – ў вас ёсць унікальная магчымасць убачыць, як мінулае сустракаецца з будучыняй, свет развіваецца, але стойкасць і прыгажосць беларускай жанчыны застаюцца нязменнымі.

Поўнапамерны відэасюжэт «Дочери земли белорусской» даступны на афіцыйным сайце Нацыянальнага архiва Рэспублікі Беларусь на старонцы вiдэапраектаў.

Не забудзьцеся ўключыць гук у прайгравальніку!

 

Дачкі зямлі беларускай