Віншаванне з юбілеем Вячаслава Дзмітрыевіча Селяменева
6 кастрычніка 2026 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбыўся вечар сустрэч, прымеркаваны да 80-годдзя вядомага беларускага архівіста, гісторыка і вучонага Вячаслава Дзмітрыевіча Селяменева. Вячаслаў Дзмітрыевіч амаль тры дзесяцігоддзі быў дырэктарам НАРБ, з’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, аўтарам больш за 100 зборнікаў дакументаў, манаграфій, даведнікаў.
У гэты дзень павіншаваць юбіляра прыйшлі яго калегі, сябры і паплечнікі.
З віншаваннем да юбіляру звярнуўся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент) А.Л.Воінаў. Ён адзначыў высокі прафесіяналізм В.Д.Селяменева, яго працавітасць і чалавечыя якасці, а таксама выказаў падзяку за вялікую працу па навучанні прафесіі архівіста маладых спецыялістаў архіва. Першы намеснік дырэктара Дэпартамента В.А.Лядоўская ўспомніла, як прыйшла на працу ў архіўную галіну ў ЦДАКР, які тады ўзначальваў юбіляр, і як цёпла і ўважліва яе там прынялі. Яна адзначыла высокія чалавечыя і прафесійныя якасці В.Д.Селяменева, яго адкрытасць і гатоўнасць дапамагчы ў вырашэнні любога пытання.
Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, к.г.н. В.Ф.Гігін адзначыў вялікі ўклад В.Д.Селяменева ў развіццё кніжнай справы праз прызму падрыхтоўкі шматлікіх дакументальных выданняў па розных сюжэтах найноўшай гісторыі Рэспублікі Беларусь.
Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, к.г.н., дацэнт В.Л.Лакіза адзначыў цеснае ўзаемадзеянне архівістаў Беларусі з навукоўцамі Акадэміі навук, асновы якога закладваў юбіляр, а таксама падкрэсліў вялікую працу Вячаслава Дзмітрыевіча ў рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады вайны. Да віншаванняў дырэктара Інстытута гісторыі далучыліся вядомыя ваенныя гісторыкі А.М.Літвін, А.А.Крыварот і В.М.Надтачаеў. Юбіляру была ўручана Ганаровая грамата Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Ад імя Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны юбіляра павіншавала яго паплечніца, загадчык аддзела фондаў партызанскага руху Т.А.Яцкевіч. Яна адзначыла ўклад Вячаслава Дзмітрыевіча ў вывучэнні падзей вайны і цеснае ўзаемадзеянне НАРБ з музеем.
Дырэктар выдавецтва «Беларусь» і старшыня ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» А.М.Карлюкевіч падзяліўся ўспамінамі аб працы з В.Д.Селяменевым і ўручыў яму нагрудны знак.
Гістарычны факультэт БДУ прадстаўляў даўні паплечнік Вячаслава Дзмітрыевіча, прафесар кафедры крыніцазнаўства, к.г.н. М.Ф.Шумейка. Ён падзяліўся ўспамінамі аб працы з Вячаславам Дзмітрыевічам і распавёў пра яго ролю ў стварэнні кафедры.
Са шчырымі пажаданнямі і віншаванні звярнуўся да В.Д.Селяменева к.г.н., дацэнт С.Я.Новікаў. Ён распавёў аб сумеснай працы над рознымі выдавецкімі праектамі.
Павіншаваць юбіляра прыйшлі як былыя, так і дзеючыя кіраўнікі архіўных устаноў: А.К.Дзямянюк, Г.В.Запартыка, А.Я.Рыбакоў і В.А.Макаранка. Кожны з іх успомніў шмат яркіх і цікавых момантаў, звязаных з агульнай працай і баўленнем часу.
Калектыў аддзела публікацый НАРБ павіншаваў В.Д.Селяменева творчым падарункам – фільмам аб яго жыццёвым шляху.
Напрыканцы вечара дырэктар НАРБ А.А.Стуканава ўручыла юбіляру заслужаную ўзнагароду – Ганаровую грамату НАРБ, а таксама падрыхтаваны архівістамі памятны фотаальбом.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай і душэўнай атмасферы.
![]() |
| 1. Нефармальныя зносіны з юбілярам |
![]() |
| 2. Віншаванне ад А.Л.Воінава і В.А.Лядоўскай |
![]() |
| 3. Віншаванне ад В.Ф.Гігіна |
![]() |
| 4. Віншаванне ад калектыву Інстытута гісторыі НАН Беларусі |
![]() |
| 5. Удзельнікі мерапрыемства |
![]() |
| 6. Удзельнікі мерапрыемства |
![]() |
| 7. Віншаванне ад Т.А.Яцкевіч |
![]() |
| 8. Віншаванне ад А.М.Карлюкевіча |
![]() |
| 9. Віншаванне ад М.Ф.Шумейкі |
![]() |
| 10. Віншаванне ад С.Я.Новікава |
![]() |
| 11. Віншаванне ад калег-архівістаў |
![]() |
| 12. Узнагароджанне В.Д.Селяменева Ганаровай граматай НАРБ |
![]() |
| 13. Уручэнне юбіляру памятнага альбома |
![]() |
| 14. Святочны торт для юбіляра |














