6 кастрычніка 2026 г. Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М.Машэрава
У рамках акцыі «Архівы–Школе» і праекта «Юны архівіст» у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці адбыўся семінар-практыкум для студэнтаў завочнага аддзялення факультэта сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава на тэму «Арганізацыя даследчай працы ў архіве».
Падчас мерапрыемства студэнтам быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, і арганізавана экскурсія па адным з архівасховішчаў.
![]() |
| 1. Студэнты завочнага аддзялення факультэта сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М.Машэрава ў чытальнай зале |
![]() |
| 2. Падчас прагляду дакументальнага фільма «Дзень Незалежнасці: хронікі беларускай дзяржаўнасці» |
![]() |
| 3. На экскурсіі ў адным з архівасховішчаў |



