Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ўрачыстага сходу, прысвечанага Дню архівіста

 

6 кастрычніка 2026 г. у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці адбыўся ўрачысты сход калектыву, прысвечаны прафесійнаму святу – Дню архівіста.

Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Юрый Шастапалаў сумесна са старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі архіва Святланай Прымаковай павіншавалі калектыў з прафесійным святам – Днём архівіста. На пачатку мерапрыемства прыемным бонусам для калектыву прагучала віншаванне з Днём архівіста ад дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Алега Воінава.

Выступленне Юрыя Шастапалава было прысвечана бясспрэчнай значнасці дзейнасці архіваў і працаёмкай рабоце архівіста. Архіўны дакумент – гэта першакрыніца і фактычная аснова для прачытання развіцця сусветнай гісторыі. Менавіта дзякуючы рабоце архівістаў гістарычная дакументальная спадчына краіны знаходзіцца ў цэласці і захаванасці, даючы магчымасць нашчадкам даведацца больш пра гісторыю сваёй краіны. Дзякуючы прафесіяналізму, увазе да дэталяў і любові да сваёй справы, архівы становяцца даступнымі і зразумелымі для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй краю.

– Шчыра дзякуем работнікам архіваў за прафесіяналізм, добрасумленнасць і вернасць абранай прафесіі! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, міру, дабра, новых поспехаў у прафесійнай дзейнасці і сямейнага дабрабыту! – сказаў на заканчэнне мерапрыемства Юрый Шастапалав.

Ва ўрачыстай абстаноўцы па выніках працы былі ўзнагароджаны граматамі работнікі архіва, якія вызначыліся – Алена Горбік, Таццяна Бурцава, Вольга Шуроўская, заслужаныя падзякі былі аб’яўлены Вольге Таплёнкінай і Кацярыне Качавай.

 

1. Выступленне дырэктара абласнога архіва Ю.Шастапалава
2. Узнагароджанне ганаровай граматай А.Горбік
3. Узнагароджанне ганаровай граматай В.Шуроўскай
4. Узнагароджанне ганаровай граматай Т.Бурцавай
5. Уручэнне падзякі К.Качавай
6. Калектыў Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці