Урачыстае адкрыццё выставы «Ірына Ждановіч. Жанчына і сцэна»
![]() |
25 верасня 2026 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прадставіў дакументальную выставу «Ірына Ждановіч. Жанчына і сцэна», прысвечаную 120-годдзю з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі, вядомага рэжысёра, грамадскага дзеяча і педагога Ірыны Фларыянаўны Ждановіч. Урачыстае адкрыццё выставы адбылося ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Гэтае мерапрыемства прайшло ў старэйшым тэатры Беларусі невыпадкова. Пачынаючы з 1920 г. з Купалаўскім непарыўна звязана жыццё і творчасць Ірыны Фларыянаўны.
З уступным словам да прысутных звярнулася дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка, якая падкрэсліла ўнікальнасць дакументаў з сямейнага фонду Ф.П.Ждановіч, Б.В.Платонава і І.Ф.Ждановіч, які захоўваецца ў архіве-музеі. Экспазіцыю выставы «Ірына Ждановіч. Жанчына і сцэна» прадставіла вядучы архівіст БДАМЛМ Т.А.Анпілогава. Пачатак выставы складаюць дакументы да біяграфіі І.Ф.Ждановіч, якія адлюстроўваюць першыя гады працы ў тэатры. Творчую дзейнасць актрысы можна прасачыць праз фотаздымкі сцэн са спектакляў з яе ўдзелам. На выставе таксама прадстаўлены тэксты ролей з паметамі Ірыны Фларыянаўны, лісты прыхільнікаў яе таленту. Асобную частку экспазіцыі займаюць сямейныя дакументы І.Ф.Ждановіч і Б.В.Платонава. Гэта сумесныя фотаздымкі на адпачынку, ліставанне, вершы Б.В.Платонава, прысвечаныя І.Ф.Ждановіч. Гэтыя дакументы сведчаць аб неацэнным укладзе Ірыны Фларыянаўны Ждановіч у скарбонку беларускага тэатральнага мастацтва.
Прэзентацыя выставы «Ірына Ждановіч. Жанчына і сцэна» не засталася па-за ўвагай СМІ.
Азнаёміцца з матэрыяламі пра адкрыццё выставы можна па спасылках:
1. Праграма «Культурны тыдзень». Тэлеканал «БТ 3» , эфір 27.09.2026
2. «О сцене и любви. В Купаловском театре открылась выставка, посвященная Ирине Жданович»
3. «Выставка к 120-летию актрисы Ирины Жданович открылась в Купаловском театре»
4. «Наше утро». ОНТ.
5. «Да 120-годдзя Ірыны Ждановіч у Купалаўскім адкрылася ўнікальная экспазіцыя»
![]() |
| 1. Выступленне дырэктара БДАМЛЮ Я.А.Макарэнкі |
![]() |
| 2. Дырэктар БДАМЛЮ А.А.Макарэнка і дырэктар Купалаўскага тэатра А.В.Шэстакоў адкрываюць выставу «Ірына Ждановіч. Жанчына і сцэна» |
![]() |
| 3. Вядучы архівіст БДАММІ Т.А.Анпілогава прэзентуе выставу «Ірына Ждановіч. Жанчына і сцэна» |
![]() |
| 4. Вядучы архівіст БДАММІ Т.А.Анпілогава падчас прэзентацыі |
![]() |
| 5. Выступленне артыстаў тэатра на адкрыцці выставы |
![]() |
| 6. Наведвальнікі знаёмяцца з дакументамі з фондаў БДАМЛД |







