Адзіны дзень бяспекі прайшоў у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
24 верасня 2026 года ў рамках Адзінага дня бяспекі з работнікамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) быў праведзены занятак па дзеяннях ва ўмовах пажару і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама па дзеяннях па аказанні першай дапамогі (сама- і ўзаемадапамогі пры магчымых траўмах) да прыбыцця ратавальнікаў, хуткай дапамогі, міліцыі. Занятак праводзіўся з удзелам прадстаўніка Першамайскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях г.Мінска МНС Рэспублікі Беларусь. У ходзе заняткі работнікам НАРБ былі дадаткова даведзены абавязкі па выкананні супрацьпажарнага рэжыму, Правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, абавязкі адказных за пажарную бяспеку.
Таксама была практычна адпрацавана эвакуацыя з будынка НАРБ ў адпаведнасці з размешчанымі на кожным паверсе планамі эвакуацыі работнікаў і наведвальнікаў НАРБ пры пажары і іншых надзвычайных сітуацыях.
![]() |
| 1. Работнікі НАРБ падчас заняткі |
![]() |
| 2. Эвакуацыя работнікаў НАРБ з будынка па незадымляемай лесвіцы |
![]() |
| 3. Работнікі НАРБ пакідаюць будынак праз эвакуацыйны выхад |



