Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Адзіны дзень бяспекі ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці

 

24 верасня 2026 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» прайшлі мерапрыемствы ў рамках агульнаабласнога Адзінага дня бяспекі.

Галоўнай мэтай трэніроўкі стала праверка гатоўнасці ўстановы да правядзення хуткай і бяспечнай эвакуацыі, навучанне супрацоўнікаў правільным дзеянням ва ўмовах надзвычайных сітуацый, а таксама павышэнне агульнай культуры бяспекі жыццядзейнасці.

Перад пачаткам практычнай часткі адказныя за пажарную бяспеку нагадалі работнікам правілы паводзін пры пажары, схему эвакуацыі і парадак размяшчэння на бяспечнай тэрыторыі.

Па сігнале сістэмы абвесткі супрацоўнікі ўстановы аператыўна пакінулі свае працоўныя месцы і накіраваліся да эвакуацыйных выхадаў. Падчас трэніроўкі калектыў прадэманстраваў зладжанасць дзеянняў, арганізаванасць і высокую дысцыпліну.

Правядзенне падобных трэніровачных заняткаў дазваляе падтрымліваць пастаянную гатоўнасць супрацоўнікаў да дзеянняў у экстраных сітуацыях, мінімізаваць рызыкі і гарантаваць бяспеку.

На фота: Падчас мерапрыемства