У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі паспяхова прайшла навучальная эвакуацыя
24 верасня 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася практычная адпрацоўка навыкаў дзеянняў пры надзвычайных сітуацыях. Трэніровачныя заняткі прайшлі сумесна з калектывам Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, які размяшчаецца ў адным будынку з архівам.
Навучальная эвакуацыя стала лагічным працягам навучальных заняткаў, якія прайшлі напярэдадні ў рамках Адзінага дня бяспекі. Асноўнай мэтай трэніроўкі было замацаванне атрыманых тэарэтычных ведаў, а таксама праверка гатоўнасці да хуткай і зладжанай эвакуацыі.
У ходзе практычнага занятку работнікі абедзвюх устаноў паспяхова адпрацавалі дзеянні пры атрыманні сігналу трывогі, аператыўны выхад з рабочых кабінетаў і архівасховішчаў згодна з зацверджанымі схемамі, парадак узаемадзеяння супрацоўнікаў да прыбыцця выратавальных разлікаў МНС.
Дзякуючы высокай дысцыпліне і дакладнаму выкананню інструкцый калектывы НГА Беларусі і БелНДІДАС прадэманстравалі выдатную гатоўнасць да мінімізацыі рызык і зладжанасць дзеянняў ва ўмовах магчымай няштатнай сітуацыі.
На фота: Пастраенне работнікаў пасля экстранай эвакуацыі
![]() |
![]() |


