«Архівы – школе»: урок патрыятызму ў Азершчынскай сярэдняй школе № 1 Рэчыцкага раёна
23 верасня 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і ў гонар Года беларускай жанчыны архівісты Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы правялі ўрок патрыятызму па тэме «Сястра міласэрнасці па імяні Вольга» для навучэнцаў 10-11-х класаў Азершчынскай сярэдняй школы № 1 Рэчыцкага раёна. У час урока ім былі прадстаўлены біяграфія і асабістыя дакументы фондаўтваральніку архіва – ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Вольгі Федасееўны Даўгушовай, якая служыла медсястрой на фронце і ў мірны час.
Наступная частка ўрока прайшла ў выглядзе кіналекторыя. Моладзі быў паказаны дакументальны фільм «Крэпасць-герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў да 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Фільм адлюстроўвае храналогію абароны Брэсцкай крэпасці ў чэрвені-ліпені 1941 года, мужнасць і гераізм яе абаронцаў, а таксама адкрыццё мемарыяла «Брэсцкая крэпасць-герой» у 1971 годзе.
![]() |
| 1. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А.Жарносенка расказвае навучэнцам Азершчынскай сярэдняй школы № 1 Рэчыцкага раёна аб удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны В.Ф.Даўгушовай |
![]() |
![]() |
| 2-3. У час паказа фільма «Крэпасць-герой» |



