Памяць і адзінства ў кадры: работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў на мітынгу ля гары Дзяржынскай
17 верасня Беларусь адзначае адно з галоўных дзяржаўных свят – Дзень народнага адзінства. Ён прымеркаваны да знакавай гістарычнай падзеі – уз’яднання ў 1939 годзе Заходняй Беларусі і БССР. Менавіта ў гэты дзень пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які вярнуў у склад адзінай дзяржавы спрадвечна беларускія тэрыторыі, якія па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы 1921 года ўвайшлі ў склад Польшчы. Дзень народнага адзінства – сімвал гістарычнай справядлівасці і кансалідацыі беларускай нацыі.
Работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» прынялі ўдзел у абласным мерапрыемстве, прысвечаным Дню народнага адзінства. Аўтапрабег і мітынг аб’яднаў работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый Міншчыны, а таксама прадстаўнікоў рэгіянальных структур улады ў вышэйшай кропкі Беларусі – гары Дзяржынскай.
Сённяшняе свята прадэманстравала адзінства грамадства, захаванне гістарычных каштоўнасцей і памяці аб мінулым народа ў памяці сучаснага пакалення.
![]() |
| 1. Работнікі БДАКФФД на абласным мітынгу, прысвечаным Дню народнага адзінства (злева направа: галоўны захавальнік фондаў М.Д.Раманава, архівіст аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата А.Г.Дубатоўка, вядучы інжынер аддзела аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій Н.Я.Маніна. |
![]() |
| 2. Погляд на гару Дзяржынскую. |
![]() |
| 3. Удзельнікі абласнога ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню народнага адзінства. |
![]() |
| 4. Удзельнікі аўтапрабегу. |
![]() |
| 5. Падчас урачыстага мерапрыемства. |




