Аб удзеле Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Навагрудку ў Адзіным уроку да Дня народнага адзінства
17 верасня 2026 г., у Дзень народнага адзінства, загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Навагрудку Н.А.Пісарук прыняла ўдзел у Адзіным уроку, прысвечаным 87-й гадавіне ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР, наведаўшы сярэднюю школу № 7 г.Навагрудка.
Увазе школьнікаў былі прадстаўлены архіўныя дакументы, якія расказваюць аб устанаўленні Савецкай улады на Навагрудчыне, фарміраванні новых органаў улады і тэрытарыяльным дзяленні, першых пераўтварэннях у эканамічным, сацыяльным, культурным жыцці насельніцтва.
Навучэнцы разважалі аб значэнні дзяржаўнага свята, важнасці адзінства беларускага народа для захавання моцнай і незалежнай Рэспублікі Беларусь.
![]() |
![]() |
| 1-2. У час правядзення мерапрыемства |

