Візіт работнікаў Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь у Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь

15 верасня 2026 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) з экскурсіяй наведалі работнікі цэнтральнага апарату Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок распавёў пра гісторыю архіва, аб яго асноўных напрамках дзейнасці і выдавецкіх праектах НАРБ.

У архівасховішчы для гасцей архіва былі прадстаўлены найбольш цікавыя дакументы перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Напярэдадні Дня народнага адзінства для работнікаў Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь таксама была прадэманстравана дакументальная кінахроніка «Уз’яднанне», падрыхтаваная архівістамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

 

1. Падчас экскурсіі ў архівасховішча
2. Падчас экскурсіі ў архівасховішча
3. Работнікі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь у час наведвання НАРБ
4. Прагляд дакументальнай кінахронікі «Уз’яднанне»