Аб правядзенні суботніка ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»

З мэтай папулярызацыі і прапаганды здаровага ладу жыцця сярод моладзі Дзяржынскага раёна, а таксама ў рамках падрыхтоўкі да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі – 2026» калектыў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» прыняў удзел у раённым суботніку.

Сіламі працоўнага калектыву і членамі ВА ГА «БРСМ» праведзена маштабная работа па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку прылеглай тэрыторыі БДАКФФД і па горадзе Дзяржынску, што дало магчымасць забяспечыць святочнае аблічча населенага пункта. Суботнік стаў сімвалам яднання і клопату аб родным краі.