Аб правядзенні Дня адчыненых дзвярэй у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна, прымеркаванага да Дня стварэння архіўнай службы Беларусі
11 верасня 2026 г., напярэдадні Дня стварэння архіўнай службы Беларусі ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна праведзены Дзень адчыненых дзвярэй. Для наведвальнікаў былі арганизаваны індывідуальныя кансультацыі па выкананні запытаў і па працы з архіўнымі дакументамі ў чытальнай зале архіва. Таксама гасцям была прадстаўлена выстава ксеракопій дакументаў «225 гадоў Гродзенскай губерні», прымеркаваная да юбілейнай даты. Госці пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіўнай службы, асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва, а таксама наведалі выставачную залу.
На фота: День адчыненых дзвярэй у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна
![]() |
