Экскурсія па літаратурна-дакументальнай выставе «Іду да вершаў пешшу…» у БДАМЛМ
9 верасня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася экскурсія па літаратурна-дакументальнай выставе «Іду да вершаў пешшу…», прысвечанай 90-годдзю паэта і грамадскага дзеяча Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна. Наведвальнікамі яе традыцыйна стала група з Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г.Мінска. Падчас экскурсіі слухачы прыгадвалі знаёмыя многім песні на словы Г.Бураўкіна: «Малітва», «Калыханка», «Зачарованая», «Завіруха», «Матылі» і інш. У сувязі з гэтым вядучы архівіст Н.Мізон зрабіла акцэнт на тэме музычнай творчасці і дакументах, якія сведчаць пра сяброўскія стасункі паэта з кампазітарамі, дырыжорамі і выканаўцамі: І.Лучанком, Э.Ханком, В.Вуячычам, В.Роўдам і мн.інш.
Зацікавіла экскурсантаў таксама тэма дзіцячай літаратуры і дакументы, прадстаўленыя ў ёй: казкі і аповесці, напісаныя ў 1970-я гг., дзіцячыя пацешкі, створаныя ў 2013 г., фотаздымкі Г.Бураўкіна з уласнымі дзецьмі і ўнукамі і інш. Экскурсанты ўважліва знаёміліся з дакументамі, задавалі шмат дадатковых пытанняў.
![]() |
| 1. Вядучы архівіст Н.Мізон праводзіць экскурсію па выставе «Іду да вершаў пешшу…» |
![]() |
| 2. Наведвальнікі чытальнай залы і экскурсанты падчас правядзення экскурсіі па выставе «Іду да вершаў пешшу…» |

