Падзячны ліст установе «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ад Міністра культуры, нацыянальнай палітыкі і архіўнай справы Рэспублікі Мардовія

На міжрэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўныя дакументы і актуальныя праблемы сучаснай гістарычнай навукі», якая адбылася 4 верасня 2026г., Міністр культуры, нацыянальнай палітыкі і архіўнай справы Рэспублікі Мардовія С.М.Бавуліна ўрачыста зачытала падзячны ліст, адрасаваны калектыву Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці.

У лісце выказана прызнанасць і падзяка за ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва ў справе захавання і папулярызацыі гісторыка-дакументальнай спадчыны, актыўны ўдзел у сумесных мерапрыемствах па патрыятычным і духоўна-маральным выхаванні моладзі, дапамогу ў рэалізацыі грантавых праектаў.

Дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Юрый Шастапалаў у сваіх выступленнях неаднаразова падкрэсліваў, што ўмацаванне міжнародных сувязей паміж архівамі Беларусі і Расіі – сведчанне непарушнай дружбы і агульных мэт развіцця, узаемаразумення і ўзаемапранікнення культур і гістарычных каштоўнасцей двух братніх народаў. Гэта асабліва важна ў няпростай міжнароднай абстаноўцы, калі ідзе спроба фальсіфікацыі гістарычных фактаў.

Пацвярджэннем гэтага служыць заключаны ў 2024 годзе Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж установай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (РБ, г.Гомель) і Дзяржаўнай казённай архіўнай установай «Цэнтральны дзяржаўны архіў Рэспублікі Мардовія» (Рэспубліка Мардовія, г.Саранск).

За два гады сумеснага супрацоўніцтва паміж архівамі ў рэжыме відэаканферэнцсувязі адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя знакавым датам у агульнай гісторыі Беларусі і Расіі, у якіх прынялі ўдзел занальныя архівы Гомельскай вобласці, а таксама гісторыкі, музеязнаўцы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і навучэнская моладзь. Гэта – міжрэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя «Архіўныя дакументы і актуальныя праблемы сучаснай гістарычнай навукі», круглыя сталы: «Захаваем памяць пра вайну разам», «Вялікая вайна – Вялікая Перамога», «Гістарычная памяць пра Вялікую Айчынную вайну як духоўна-маральная аснова патрыятычнага выхавання моладзі», прысвечаныя 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг., а таксама круглы стол, прысвечаны прафесійнаму святу – Міжнароднаму дню архіваў.

Архіварысты Гомельшчыны і Мардовіі абмяркоўвалі пытанні і практычныя праблемы ў сферы архіўнай справы, захавання дакументальнай гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама ролі архіваў у патрыятычным выхаванні моладзі.

Цесны ўзаемаабмен інфармацыяй пра напрамкі сваёй даследчай гістарычнай і архіўнай работы, пра папулярызацыю архіўных дакументаў праз грантавыя праекты, пра фонды асабістага паходжання і цікавыя факты з біяграфій гістарычных асоб свайго краю накіраваны на рэалізацыю сумесных праектаў, захаванне гістарычнай памяці і ўмацаванне прафесійных сувязей.

Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці і надалей будзе актыўна садзейнічаць развіццю і ўмацаванню міжнародных сувязей. У перспектыўных планах — супрацоўніцтва з архівамі Пскоўскай і Бранскай абласцей Расійскай Федэрацыі.

 

Падзячны ліст Міністра культуры, нацыянальнай палітыкі і архіўнай справы Рэспублікі Мардовія С.М.Бавулінай