Дэлегацыя Агенцтва «Узархіў» наведала Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі і Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
8 верасня 2026 года Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі і Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы наведала дэлегацыя Агенцтва «Узархіў» пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Узбекістан. У склад дэлегацыі ўвайшлі дырэктар Агенцтва Улугбек Мірталібавіч Юсупаў, які ўзначаліў візіт, галоўны спецыяліст па міжнародных сувязях названага Агенцтва Дылрабо Сайдулаеўна Дадаева і начальнік тэрытарыяльнага ўпраўлення па архіўнай справе горада Ташкента Ірада Тахіраўна Тахтаева. Замежных калегаў суправаджаў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Воінаў.
Падчас візіту госці наведалі архівасховішчы, аддзел аблічбоўкі архіўных дакументаў і чытальныя залы. Прадстаўнікі Узбекістана падрабязна азнаёміліся з гісторыяй і асноўнымі напрамкамі дзейнасці НГА Беларусі і БелНДІДАС, сістэмай кандыцыянавання, а таксама з умовамі, створанымі для забеспячэння захаванасці дакументаў. Госці прайшліся па тэрыторыі архіва. Намеснік дырэктара архіва Сяргей Мікалаевіч Рындзін прадэманстраваў дэлегацыі архіўныя дакументы, якім прысвоены статус унікальных, і кніжныя выданні НГА Беларусі. Напрыканцы сустрэчы гасцям былі ўручаны памятныя падарункі – зборнікі фатаграфічных дакументаў па гісторыі навучальных устаноў горада Мінска і выданні БелНДІДАС.
![]() |
| 1. Сустрэча ў НГА Беларусі ўдзельнікаў Кансультатыўнай рады |
![]() |
| 2. Падчас агляду сістэмы кандыцыянавання |
![]() |
| 3. Падчас агляду сістэмы кандыцыянавання |
![]() |
| 4. У аддзеле аблічбоўкі архіўных дакументаў |
![]() |
| 5. У аддзеле аблічбоўкі архіўных дакументаў |
![]() |
| 6. Знаёмства з работай аддзела аблічбоўкі архіўных дакументаў |
![]() |
| 7. У архівасховішчы |
![]() |
| 8. У архівасховішчы |
![]() |
| 9. На тэрыторыі архіва |
![]() |
| 10. На тэрыторыі архіва |
![]() |
| 11. Сяргей Рындзін дэманструе ўнікальныя архіўныя дакументы |
![]() |
| 12. Сяргей Рындзін дэманструе ўнікальныя архіўныя дакументы. |
![]() |
| 13. Унікальныя архіўныя дакументы |
![]() |
| 14. Унікальныя архіўныя дакументы |
![]() |
| 15. Знаёмства з кніжнымі выданнямі НГА Беларусі |
![]() |
| 16. Уручэнне памятных падарункаў |
![]() |
| 17. Уручэнне памятных падарункаў |
















