Наперад да новых вяршыняў!!!
Сёння ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» адначасова і радасны і сумны дзень. Дырэктар архіва Алена Заяц пакідае наш калектыў, але не прафесію – яна працягне свой шлях на новым месцы. Калектыў – гэта сям’я, і праводзіць блізкага чалавека ў новае плаванне заўсёды хвалююча. Дзякуй нашаму капітану за гады прадуктыўнай працы, цярпенне і веру ў нас. Няхай новы калектыў сустракае ўсмешкамі, а задачы прыносяць толькі задавальненне!
Старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі Прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Валянцін Глекаў таксама выказаў словы падзякі за гады сумеснай працы і пажадаў, каб новы этап працы стаў яшчэ больш паспяховым.
Наперад да новых вяршыняў!!!
![]() |
| 1. Калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» |
![]() |
| 2. Старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі Прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Валянцін Глекаў уручае кветкі Алене Заяц |

