«Наглядчык часу» ў гасцях у 2-га класа
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» для навучэнцаў 2-га «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Бабруйска імя Б.І.Коўзана» адбылася пазнавальная сустрэча з работнікам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску». Архівіст аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў Таццяна Клімянок даступна і займальна расказала дзецям пра тое, як захоўваюцца дакументы і чаму кожны ліст паперы – гэта частка гісторыі. Дзеці праявілі жывую цікавасць і атрымалі ўнікальную магчымасць акунуцца ў мінулае.
![]() |
| 1. Архівіст Таццяна Клімянок падчас гутаркі. |
![]() |
| 2. Навучэнцы 2 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Бабруйска імя Б.І.Коўзана». |

