Захавальнікі каштоўнасцей і традыцый: як супрацоўнічаюць архівы і ведамасныя музеі

27 жніўня 2026 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» прынялі ўдзел у выязным семінары-практыкуме «Сувязь пакаленняў: карпаратыўны музей як захавальнік каштоўнасцяў і традыцый».

Мерапрыемства прайшло на базе Лакаматыўнага дэпо Жлобін РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Загадчыца аддзела ўліку, забеспячэння захаванасці і выкарыстання дакументаў Паўлюкова Аксана Мікалаеўна выступіла перад прысутнымі з дакладам «Архіўны дакумент як галоўны сведка і экспанат музея прадпрыемства». У завяршэнні выступу быў прадэманстраваны фільм «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці», падрыхтаваны БДАКФФД.

Падчас семінара ўдзельнікі вывучылі досвед працы карпаратыўнага музея па захаванні гістарычнай спадчыны, папулярызацыі прафесійных традыцый і патрыятычным выхаванні моладзі. Таксама абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння архіваў і ведамасных музеяў у сферы забеспячэння захаванасці гістарычных дакументаў.

 

1-3. Падчас мерапрыемства