Падпісаны і зарэгістраваны калектыўны дагавор на 2026-2029 гг.


У Рэспубліцы Беларусь выбудаваная эфектыўная сістэма калектыўна-Дагаворнага рэгулявання працоўных адносін. У яе аснове – Генеральнае пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскімі аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў. На ўзроўні арганізацый і прадпрыемстваў заключаюцца калектыўныя дагаворы, значэнне якіх з кожным годам узрастае, бо менавіта дзякуючы такой форме ўзаемадзеяння работнікаў і наймальніка вырашаюцца многія пытанні абароны працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў.

24.07.2026 у Адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска ажыццёўлена рэгістрацыя калектыўнага дагавора Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на 2026-2029 гады, у якім замацаваны паляпшэнні дадатковых гарантый і кампенсацый работнікам, у тым ліку, маці і бацькам, якія выхоўваюць дзяцей, шэраг нормаў калектыўнага дагавора прыведзены ў адпаведнасць са зменамі ў заканадаўстве, прафсаюзам падтрымана праца наймальніка ў частцы ўзмацнення выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны. Указаны лакальны прававы акт-аснова сацыяльна-працоўных адносін у калектыве на бліжэйшыя гады.