Аб паказе дакументальнага фільма «Дзень незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці» ў галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама
23 ліпеня 2026 года ў галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама прайшоў адзіны дзень інфармавання.
У рэжыме відэаканферэнцсувязі да мерапрыемства падключыліся супрацоўнікі тэрытарыяльных аддзелаў прымусовага выканання Віцебскай вобласці. На парадак дня былі вынесены пытанні процідзеяння кіберзлачыннасці, прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму, а таксама гісторыя галоўнага дзяржаўнага свята краіны.
З тэмай «Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь» перад аўдыторыяй выступіў загадчык аддзела выкарыстання і публікацый дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Уладзімір Каханка. Ён нагадаў аб гістарычным складніку свята і прадставіў да прагляду дакументальны фільм «Дзень незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці», падрыхтаваны Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
| 1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржархіва Віцебскай вобласці Уладзімір Каханка прадстаўляе да прагляду фільм |
![]() |
![]() |
| 2–3. Падчас прагляду фільма |


