Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент – пісьмо ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны сваім родным ў Брагінскі раён

У фондзе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Брагінскага райвыканкама захоўваецца пісьмо ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Міхайлавіча Беразняцкага ад 12 студзеня 1944 года (Ф.186. Воп.3. Спр.91. Арк.266-266адв) ў вёску Савічы Брагінскага раёна. Пісьмо змястоўвае наступныя радкі:

«Добры дзень, паважаны тата, мама, брат Сцёпа. Спяшаюся паведаміць аб тым, што я пакуль жывы. Шмат пісаць я пакуль не буду. Не ведаю, ці атрымаеце вы маё пісьмо ці не. Я зараз знаходжуся пакуль у Кіргізіі. 8 красавіка 1942 г. я быў паранены. Раненне ў мяне было цяжкае. Пасля папраўкі мяне накіравалі ў Кіргізію, і я пакуль знаходжуся ў вотпуску. Магчыма, яшчэ паеду на фронт, але пакуль не вядома. Мяне галоўнае цікавіць: як мая сям’я, ці жывы яны і дзе знаходзяцца».

На сайце «Памяць народа» (pamyat-naroda.ru) зазначана, што Мікалай Беразняцкі нарадзіўся ў 1912 годзе ў вёсцы Савічы. У 1940 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію. На Вялікай Айчыннай вайне ваяваў у складзе 77-га стралковага палка 80-й стралковай дывізіі. Першапачаткова лічыўся загінуўшым ад ран 8 красавіка 1942 года. Зволены з арміі па хваробе згодна з прыказам №03161 галоўнага ўпраўлення кадраў народнага камісарыята абароны СССР ад 17 верасня 1944 года. Вярнуўся дамоў інвалідам II групы, працаваў ваенрукам. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II і I ступені, медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг»..

Што датычыцца сям’і Мікалая Беразняцкага, то, згодна з данымі з пагаспадарчых кніг на вёску Савічы за 1944-1948 гады (Ф.218. Воп.3. Спр.4. Арк.161адв-162; Ф.218. Воп.3. Спр.8. Арк.15адв-16), у Мікалая Міхайлавіча на момант вайны была жонка Ганна Яфімаўна і дзвое сыноў – Анатоль і Мікалай, які хутка памёр. У 1948 годзе ў мужа і жонкі Беразняцкіх з’явіўся на свет сын Яўген.

 

1-2. ЗДАРэч Ф.186. Воп.3. Спр.91. Арк.266-266адв