Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці правёў семінар у Пухавіцкім раённым выканаўчым камітэце

11 чэрвеня 2026 года дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» Дзямідка Міхаіл Леанідавіч, намеснік дырэктара па арганізацыйна-метадычнай рабоце Клімовіч Марына Віктараўна, загадчык аддзела справаводства і фарміравання НАФ Сакалова Людміла Анатольеўна правялі семінар-практыкум у Пухавіцкім райвыканкаме, з удзелам кіраўніка спраў, прадстаўнікоў сельвыканкамаў, ДУ «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Пухавіцкага раёна».

У ходзе семінара-практыкума былі закрануты пытанні па арганізацыі і правядзенні навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў пастаяннага захоўвання і па асабовым складзе, а таксама па падрыхтоўцы да перадачы дакументаў пастаяннага захоўвання ў дзяржархіў.

 

1-2. Падчас мерапрыемства