Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб правядзенні семінара спецыялістамі Дзяржархіва ў г.Оршы

У рамках Міжнароднага тыдня архіваў, 10 чэрвеня 2026 г. у філіяле «Аршанскія электрычныя сеткі» архівістам 1 катэгорыі аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Кажанавай Святланай, праведзены семінар на тэму «Правядзенне навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў. Афармленне спраў у адпаведнасці з наменклатурай спраў. Перадача спраў у архіў філіяла і на сталае захоўванне ў Дзяржархіў у г.Оршы».

Падчас правядзення семінара спецыяліст архіва звярнула ўвагу работнікаў філіяла на парадак адбору дакументаў і спраў са скончанымі тэрмінамі захоўвання да знішчэння і складання актаў аб выдзяленні да знішчэння дакументаў і спраў, якія не падлягаюць захоўванню.

Завяршэннем семінара стаў паказ дакументальнага фільма «Крэпасць-герой», створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1-2. Архівіст 1-ай катэгорыі аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Кажанава Святлана праводзіць семінар для супрацоўнікаў філіяла «Аршанскія электрычныя сеткі»