Узнагароджанне археографа Рэчыцкага дзяржархіва С.А.Жарносенкі па выніках удзелу ў раённым этапе конкурса «Залатое пяро «Белай Русі»
Нядаўна былі падведзены вынікі раённага этапа конкурса прац маладых журналістаў «Залатое пяро «Белай Русі». Конкурс арганізаваны РГА «Белая Русь» пры падтрымцы ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і праводзіцца з мэтай далучэння да дзейнасці аб’яднання і рэспубліканскіх/рэгіянальных СМІ найбольш таленавітых і здольных прадстаўнікоў моладзевай журналісцкай серады. «Жанчына Беларусі: моц карней і крылы мары» – агульная тэма конкурса «Залатое пяро «Белай Русі»-2026», прысвечанага году беларускай жанчыны.
28 мая 2026 года на базе сярэдняй школы № 2 г.Рэчыцы адбылося ўзнагароджанне пераможцаў раённага этапа конкурса «Залатое пяро «Белай Русі». У іх ліку – археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы Сяргей Аляксандравіч Жарносенка, які заняў 3-е месца ў катэгорыі «Аматар». Усе прызёры атрымалі дыпломы і падарункі ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».
![]() |
| 1. Удзельнікі раённага этапа конкурса «Залатое пяро «Белай Русі» |
![]() |
| 2. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў ЗДАРэч С.А.Жарносенка |

