Спецыялісты Цэнтральнай лабараторыі дзеляцца ўнікальным вопытам

Як вядома, прафесія архівіста-рэстаўратара мае сваю спецыфіку, бо падрыхтоўка па такой спецыяльнасці не ажыццяўляецца ні ў адной навучальнай установе краіны і ўнікальнымі спецыялістамі кандыдаты становяцца на працоўных месцах праз навучанне і настаўніцтва вопытных калег. Па хадайніцтве кіраўніцтва дзяржархіва Мінскай вобласці ў дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» з 19 па 22 мая была арганізавана стажыроўка архівістаў, якія займаюцца рэстаўрацыяй архіўных дакументаў.

Супрацоўнікі лабараторыі пазнаёмілі калег з усімі этапамі тэхналагічнага працэсу мікрабіялагічнага абследавання, дэзінфекцыі, рэстаўрацыі, вокладкі і аблічбоўвання архіўных дакументаў.

Стажоры наглядна пераканаліся, што работы па захаванні і аднаўленні першапачатковага віду архіўнага дакумента патрабуюць карпатлівага і скрупулёзнага стаўлення, вялікага вопыту і адказнасці спецыялістаў, на працоўных месцах атрымалі навыкі падбору спецыяльнай рэстаўрацыйнай паперы, прыгатавання клею, выкарыстання спецыяльнага абсталявання і інструмента згодна з тэхналагічным працэсам.

 

1. Загадчык аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў Пацёкіна І.В. (у цэнтры) тлумачыць архівістам-стажорам Зарубіцкай К.Л. і Курзон А.В. уласцівасці рэстаўрацыйнай паперы
2. Вядучы архівіст аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў Котава Т.М. (злева) паказвае працэс прыгатавання клею
3. Архівіст-рэстаўратар аддзела біялагічнага кантролю і пераплёту дакументаў Станкевіч Т.В. (злева) дзеліцца вопытам вокладкі архіўных спраў