На Вайсковых могілках г.Мінска адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак да Стэлы салдатам і партызанам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны
Стала добрай традыцыяй перад Днём Перамогі праводзіць у архіўнай галіне Дзень памяці.
8 мая 2026 г. на Вайсковых могілках г.Мінска адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак да Стэлы салдатам і партызанам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
У акцыі прынялі ўдзел: дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.Л.Воінаў, намеснік дырэктара Дэпартамента А. Я.Цвяткоў, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Дэпартамента Ю.А.Задзіран, кіраўнікі, намеснікі кіраўнікоў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў рэспубліканскіх архіўных устаноў, моладзевы актыў.
Выступаючы перад прысутнымі, А.Л.Воінаў сказаў: «Сёння мы сабраліся ля гэтага свяшчэннага для нас месца, мемарыяла, каб аддаць даніну памяці і глыбокай павагі тым, хто падарыў нам мір і свабоду. Мы схіляем галовы перад подзвігаў нашых бацькоў, дзядоў, прадзедаў, якія не шкадуючы свайго жыцця, абаранялі зямлю ад ворага. Іх імёны навечна ўпісаны ў гісторыю нашай краіны і нашы сэрцы!»
Вечная памяць Героям!
Наш абавязак-захаваць гэтую памяць жывой, перадаць яе будучым пакаленням. Мы абавязаны будаваць моцную і квітнеючую краіну, годную вялікага подзвігу пераможцаў! Праца архівістаў нашай краіны ў справе захавання і прасоўвання гістарычнай праўды будзе працягнутая!
![]() |
| 1. Выступае Дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 2-5. Падчас мерапрыемства |




