Выстаўка ДАГАГр «Чарнобыль – наш боль…»

26 красавіка 2026 года споўнілася 40 гадоў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Супрацоўнікі архіва грамадскіх аб’яднанняў правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце. У чытальнай зале архіва адкрыта выстаўка «Чарнобыль – наш боль…», якая адлюстроўвае гісторыю, зафіксаваную ў дакументах партыйных і камсамольскіх органаў Гродзенскай вобласці і ў газетных артыкулах.

Архівам праведзены кіналекторыі ў навучальных установах і арганізацыях г.Гродна з мэтай дэманстрацыі дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1. Стацыянарная выстаўка архіўных дакументаў «Чарнобыль – наш боль…» у чытальнай зале архіва
2. Прагляд дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі» супрацоўнікамі архіва
3. Дэманстрацыя дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі» ва ўстановах адукацыі і ў арганізацыях г.Гродна
4. Дэманстрацыя дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі» ва ўстановах адукацыі і ў арганізацыях г.Гродна