Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

18 красавіка 2026 г. супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» прынялі ўдзел у штогадовым рэспубліканскім суботніку. Калектыў архіва традыцыйна падтрымаў заклік аб правядзенні суботніка.

Супрацоўнікі наводзілі парадак на працоўных месцах, у службовых памяшканнях, удзельнічалі ва ўборцы і добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі.

На фота: Падчас правядзення суботніка