Пра ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «Чарнобыльская катастрофа: праз 40 гадоў»
17.04.2026 у рамках правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Дэпартамента па архівах і справаводству Задзіран Ю.А. і прафсаюзны актыў рэспубліканскіх архіўных устаноў прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «Чарнобыльская катастрофа: праз 40 гадоў». Месца правядзення – кінатэатр «Піянер» (г.Мінск, вул. Энгельса, 20).
Спікер мерапрыемства – старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па экалогіі і прыродакарыстанні, старшыня Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па прыродных рэсурсах, экалогіі і ахове навакольнага асяроддзя Ж.М.Чарняўская.
Адкрываючы мерапрыемства, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Іосіфавіч Зубрык, адзначыў, што за 40 гадоў быў пройдзены складаны шлях ад экалагічнай катастрофы да адраджэння тэрыторый, пацярпелых ад аварыі.
Ж.М.Чарняўская падзялілася, што ў красавіку 1986 года, калі адбылася Чарнобыльская катастрофа, яна жыла з сям’ёй у Хойніках і пра Чарнобыльскую трагедыю ведае не па чутках.
Ж.М.Чарняўская адзначыла, што за 40 гадоў, якія прайшлі пасля Чарнобыльскай катастрофы, была праведзена карпатлівая праца па забеспячэнні бяспечных умоў жыцця насельніцтва і памяншэння экалагічных і эканамічных наступстваў аварыі на ЧАЭС, створана аптымальная сістэма радыяцыйнага маніторынгу і кантролю. Асаблівая ўвага ў ходзе гутаркі была ўдзелена мерам, прынятым у сферы сацыяльнай абароны насельніцтва.
У завяршэнне мерапрыемства быў прадэманстраваны фільм УП «Нацыянальная Студыя» Беларусьфільм «Чарнобыль. Жывая зямля».
![]() |
| 1. Выступае Ж.М.Чарняўская |
![]() |
| 2. Ж.Н.Чарняўская, В.І.Зубрык, Ю.А.Задзіран |
![]() |
| 3. Застаўка да фільма «Чарнобыль. Жывая зямля». |


