Адзіны дзень інфармавання ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Навагрудку – «Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця»

16 красавіка 2026 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» прайшоў адзіны дзень інфармавання «Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця», прымеркаваны да 40-годдзя буйнейшай у гісторыі атамнай энергетыкі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая прывяла да цяжкіх эканамічных і сацыяльна-псіхалагічных наступстваў. Падчас мерапрыемства калектыў архіва пазнаёміўся з дакументальнай выставай «Боль Чарнобыля», а таксама адбыўся прагляд дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1. Падчас правядзення мерапрыемства ў чытальнай зале ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку».
2. Калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку».