Семінар для работнікаў, адказных за архівы структурных падраздзяленняў Лідскага райвыканкама
08.04.2026 дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» С.Г.Свірко на базе архіва правяла семінар для работнікаў, адказных за архівы структурных падраздзяленняў Лідскага райвыканкама, якія з’яўляюцца крыніцамі камплектавання архіва. Семінар быў прысвечаны пытанням прывядзення ў адпаведнасць патрабаванням нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь па архіўнай справе і справаводству, стварэння электронных дакументаў і фарміравання электронных спраў, правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў, а таксама ліквідацыі запазычанасці па прыёме дакументаў пастаяннага захоўвання з мінулымі тэрмінамі часовага захоўвання ў занальны дзяржархіў у г.Лідзе. Пасля заканчэння семінара загадчыкам аддзела справаводства, фарміравання НАФ і выкарыстання дакументаў Г.Ю.Лаўрукевіч былі дадзены індывідуальныя кансультацыі.
![]() |
| 1. Дырэктар архіва падчас правядзення семінара. |
![]() |
| 2. Г.Ю.Лаўрукевіч і запрошаныя на семінар. |

