Адзінства дзеянняў: закон, памяць, патрыятызм
Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня яднання двух брацкіх народаў – Беларусі і Расіі, у якім прынялі ўдзел дырэктар архіва Алена Заяц, начальнік Міжраённага аддзела прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г.Бабруйска Аксана Кацур з калегамі,, кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт» Таццяна Косінава.
У працэсе дыялогу абмеркавалі ўзаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы аддзелаў прымусовага выканання з Расійскай Федэрацыяй і магчымасці спагнання запазычанасці па аліментах з Расіі на рахункі ў беларускія банкі. Таксама аб рэалізацыі сумесных выдавецкіх праектаў нашага Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, накіраваных на захаванне гістарычнай памяці і ўмацаванні патрыятызму.
![]() |
| 1. Справа налева: дырэктар архіва Алена Заяц і начальнік Міжраённага аддзела прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г.Бабруйска Аксана Кацур, работнікі аддзела прымусовага выканання |
![]() |
| 2. Выступае кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт» Таццяна Косінава |
![]() |
| 3. Агульнае фота ўдзельнікаў мерапрыемства |


