Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакументы аб Саюзе Беларусі і Расіі
30 гадоў таму, 2 красавіка 1996 года, адбылася важная для гісторыі нашай краіны падзея: прэзідэнтамі Беларусі і Расіі, Аляксандрам Лукашэнкам і Барысым Ельцыным, быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі, накіраваны на цесную інтэграцыю і супрацоўніцтва абедзвюх брацкіх дзяржаў адна з адной. У далейшым 2 красавіка стала штогод адзначацца як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.
Роўна праз год, 2 красавіка 1997 года, лідэры дзяржаў падпісалі новы Дагавор – аб Саюзе Беларусі і Расіі. У гэты ж дзень убачыла свет рашэнне №199 Рэчыцкага гарадскога выканаўчага камітэта і дадатак да яго – інфармацыя старшыні гарвыканкама Мікалая Заразакі аб выніках першай гадавіны Супольніцтва Беларусі і Расіі (Ф.342. Воп.3. Спр.236. Арк.28-35). У гэтым дакуменце Мікалай Мікалаевіч адзначыў, у якім цяжкім стане знаходзілася Беларусь і, у прыватнасці, горад Рэчыца і Рэчыцкі раён пасля распаду СССР. Былі разарваны сувязі ў эканоміцы, прамысловыя прадпрыемствы станавіліся «на калені». Але дзякуючы мерам, зробленым лідэрамі дзвюх краін за першы год беларуска-расійскай інтэграцыі, удалося істотна пераадолець крызісы і наладзіць узаемавыгаднае супрацоўніцтва. Глава Рэчыцы выразіў упэўненасць, што Саюз Беларусі і Расіі прынясе нашай рэспубліцы новыя гарызонты жыцця і творчасці, гарантыі бяспекі, аднаўленне сямейных і асобасных сувязей, раўныя правы грамадзянам абедзвюх дзяржаў у розных грамадскіх пытаннях і адраджэнне эканамічных, сацыяльных, культурных і навуковых сувязей паміж Беларуссю і Расіяй.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-8. ЗДАРэч. Ф.342. Воп.3. Спр.236. Арк.28-35 |







