Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
30 сакавіка 2026 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) прайшлі Адзіны дзень інфармавання і ўрачысты сход калектыву, прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Сход адкрыў дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк. Ён распавёў пра перадумовы і гісторыю з’яўлення гэтага дзяржаўнага свята, яго значэнне для Беларусі і Расіі.
Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок выступіў з інфармацыйным паведамленнем «Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў», у якім спыніўся на асноўных напрамках дзейнасці дзяржавы ў гэтым пытанні і іх выніках. У рамках сходу да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі С.В.Кулінок расказаў аб цесным узаемадзеянні архівістаў Беларусі і Расіі па розных напрамках работы.
![]() |
| 1. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк адкрывае ўрачысты сход |
![]() |
| 2. Выступленне С.В.Кулінка |
![]() |
| 3. Калектыў НАРБ на ўрачыстым сходзе |


