«Тут час кажа» – да 85-годдзя з дня заснавання Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФФД)
![]() |
29 сакавіка 2026 г. спаўняецца 85 гадоў з моманту заснавання Цэнтральнага дзяржаўнага архіва фотафонакінадакументаў (цяпер Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў). Пачатак яго работыадзначыла Пастанова Савета Народных Камісараў СССР №723 «Аб зацвярджэнні палажэння аб Дзяржаўным архіўным фондзе і сетцы дзяржаўных архіваў Саюза ССР» ад 29 сакавіка 1941 г.Аднак вялікія карэктывы ў рэальную дзейнасць нашага архіва ўнесла Вялікая Айчынная вайна. Толькі 16 лістапада 1943 г. пастановай Савета Народных Камісараў БССР №172 быў зацверджаны структура і штатны расклад ЦДАФФКД НКУС БССР, які ўключаў 5 чалавек.
У нашы дні Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (БДАКФФД) – ўнікальная ўстанова архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь, якая з’яўляецца сховішчам аўдыёвізуальнай гісторыі. У храналагічным плане дакументы архіва можна разбіць на наступныя групы: 60-ыя гады XIX ст.- 1922 гг., міжваенны перыяд (1922-1941 гг.), Вялікая Айчынная вайна (1941-1945 гг.), дакументы другой паловы XX ст. (1946-1990 гг.), дакументы перыяду станаўлення і развіцця суверэннай Рэспублікі Беларусь. Частка аўдыёвізуальных дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах архіва, адлюстроўваюць гісторыю БДАКФФД і ўсёй архіўнай галіны рэспублікі.
На YouTube-канале БДАКФФД да 85-годдзя з моманту заснавання архіва размешчаны промаролік да выставы «Тут час размаўляе».
Работнікамі архіва пастаянна вядзецца работа па камплектаванні і забеспячэнні захаванасці кінафотафонадакументаў для шырокай аўдыторыі, а таксама іх папулярызацыі праз выставы, тэле- і радыёперадачы, сацыяльныя сеткі, YouTube-канал і сайт БДАКФФД.
Кіраўніцтва БДАКФФД выказвае калектыву і ветэранам архіва вялікую падзяку за праведзеную работу. Шчыра жадае творчага натхнення, прафесіяналізму, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і шчасця. Няхай работа прыносіць Вам радасць і задавальненне! Жадаем Вам новых прафесійных перамог, дасягненні намечаных мэт, шчаснай рэалізацыі ўсіх задум. Дзякуй за вашу адданасць справе!
![]() |
| 1. Арх. №0-061181. Намеснік дырэктара ЦДАКФФД БССР Ю.А.Капіца і малодшы навуковы супрацоўнік С.М.Патапава за праглядам кінастужкі з хранікальнымі матэрыяламі, 25 кастрычніка 1966 г., г.Мінск, Фотахроніка БелТА, П.Наватараў |
![]() |
| 2. 0-061186. Дырэктар ЦДАКФФД БССР І.С.Лукельеў і старшы навуковы супрацоўнік Л.Н.Янкоўская рыхтуюць фотападборку, прысвечаную 50-годдзю Савецкай улады, 26 кастрычніка 1966 г., г.Мінск. Фотахроніка, БелТА, П.Наватараў |
![]() |
| 3. 0-070238. Супрацоўнікі ЦДАКФФД БССР у дні святкавання 50-годдзя з дня прыняцця дэкрэта СНК РСФСР аб рэарганізацыі і цэнтралізацыі архіўнай справы, чэрвень 1968 г., г.Мінск, ЦДАКФФД БССР |
![]() |
| 4. 0-092996. Будынак ЦДАКФФД БССР па вул. Старажоўскай,78 у г.Мінску, кастрычнік 1974 г., г.Мінск, ЦДАКФФД БССР, У.Іваноў |
![]() |
| 5. 0-107260. Дырэктар ЦДАКФФД БССР В.А.Войнаў і інжынер па будаўніцтве Д.М.Грубін за абмеркаваннем плана ўзвядзення новага будынка архіва, 1978 г., г.Мінск, ЦДАКФФД БССР, В.Іваноў |
![]() |
| 6. 0-125435. Погляд на ўзвядзенне будынка ЦДАКФФД БССР у г.Дзяржынск, /1981-1982 гг./, Мінская вобл., Калекцыянер І.Шабалінскі |
![]() |
| 7. 1-007402. Старшы фондахоўнік аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў ЦДАКФФД БССР Т.А.Цішкова за вызначэннем стабільнасці нітраасновы кінадакументаў, 1983 г., г.Мінск, ЦДАКФФД БССР, І.Алучанкіна |
![]() |
| 8. 0-125146. Начальнік Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры СМ БССР В.В.Лашкевіч і дырэктар ЦДАКФФД БССР С.І.Мурмыла пераразаюць чырвоную стужку падчас урачыстага адкрыцця новага будынка архіва ў г.Дзяржынску, 20 лютага 1987 г., Мінская вобл., ЦДАКФФД БССР |
![]() |
| 9. 1-010520. Загадчык лабараторыі забеспячэння захаванасці фонадакументаў ЦДАКФФД БССР В.В.Варэнік у лабараторыі, 1987 г., Мінская вобл., ЦДАКФФД БССР, І.Ганчарук |
![]() |
| 10. 1-010654. Фатографы лабараторыі забеспячэння захаванасці фотадакументаў ЦДАКФФД БССР у г.Дзяржынску М.Вашкевіч і І.Алучанкіна за працай, 1987 г., Мінская вобл., ЦДАКФФД БССР, І.Ганчарук |
![]() |
| 11. 0-147122. Загадчык лабараторыі забеспячэння захаванасці фона- і відэадакументаў БДАКФФД А.С.Цюхай за працай, лістапад 1999 г., Мінская вобл., БДАКФФД, А.Маеўскі |
![]() |
| 12. 0-147143. Пасяджэнне членаў ЭПМК БДАКФФД, лістапад 1999 г., Мінская вобл., БДАКФФД, А.Маеўскі |
![]() |
| 13. 0-147125. Супрацоўнікі аддзела аўтаматызаваных інфармацыйна-пошукавых сістэм (АІПС) БДАКФФД за працай, лістапад 1999 г., Мінская вобл., БДАКФФД, А.Маеўскі |
![]() |
| 14. 0-147123. Загадчык лабараторыі забеспячэння захаванасці фотадакументаў БДАКФФД П.М.Краўчук (справа), старшыя майстры ўчастка рэстаўрацыі архіўных фотадакументаў з дагасаючым тэкстам Г.М.Дубатоўка і І.М.Лапкоўская за працай, лістапад 1999 г., Мінская |
![]() |
| 15. 0-158620. Загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і навуковага выкарыстання дакументаў БДАКФФД Т.Л.Рахманько знаёміць вучонага сакратара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь кандыдата гістарычных навук Я.І. Міжнародным адукацыйным цэнтры г.Мінска, 7 мая 2004 г., г.Мінск, БДАКФФД, А.Маеўскі |
![]() |
| 16. E044667. У час наведвання БДАКФФД работнікамі Расійскага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў (РДАКФД); намеснік дырэктара па арганізацыйных пытаннях і сувязях з грамадскасцю РДАКФД Р.М.Майсеева перадае дырэктару БДАКФФД В.У.Баландзіну двухтомнік «Вялікая вайна 1914-1918. Кінафотахроніка», 10 снежня 2015 г., Мінская вобл., Калекцыянер Г.Дубатоўка |
![]() |
| 17. E079464. Загадчык аддзела тэхнічнага кантролю БДАКФФД Ж.П.Меляшкевіч (1-я справа) праводзіць экскурсію для студэнтаў-завочнікаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; за працоўным сталом – архівіст аддзела тэхнічнага кантролю БДАКФФД Т.Д.Шышко, 21 чэрвеня 2016 г., Мінская вобл., БДАКФФД, Г.Дубатоўка |
![]() |
| 18. E079060. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР Р.Г.Гарэцкі і загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду БДАКФФД Л.В.Дубатоўка (справа) у час перадачы дакументаў, якія адклаліся ў выніку творчай дзейнасці Р.Г. БДАКФФД; у цэнтры: жонка Р.Г.Гарэцкага – Г.Г. Гарацкая, 12 красавіка 2017 г., г.Мінск, БДАКФФД, Г.Дубатоўка |
![]() |
| 19. E070278. Работнікі БДАКФФД падчас экскурсіі, якая прайшла ў рамках урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю БДАКФФД, у Мінскай гарадской ратушы. Злева направа: вядучы архівіст аддзела тэхнічнага кантролю І.В.Карачун, архівіст аддзела тэхнічнага кантролю П.А.Рудая, загадчык аддзела тэхнічнага кантролю Ж.П.Меляшкевіч, архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела арганізацыйна-кадравай работы С.В.Меша, дакумент Г.А.Бурковіч, загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Л.У.Копаць, вядучы архівіст аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата А.М.Мурашкіна, загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Л.В.Дубатоўка, архівіст 2 кваліфікацый С.М.Адашкевіч, вядучы архівіст аддзела тэхнічнага кантролю Т.В.Арыновіч, галоўны захавальнік фондаў А.К.Кот, вядучы архівіст аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата І.М.Лапкоўская, загадчык сектара аблічбоўвання фонавідэадакументаў А.К. А.І.Траццяк, вядучы архівіст аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата К.А.Лажачнік, 20 красавіка 2021 г., г.Мінск, БДАКФФД, Г.Дубатоўка |
![]() |
| 20. E078978. Работнікі БДАКФФД (злева направа): вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.В.Гарэлік, загадчык архівасховішча аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Т.П.Новікава, намеснік дырэктара Я.М.Грыневіч у экспазіцыі БДАКФФД, прадстаўленай на XXXII якая прайшла ў выставачным цэнтры Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», 7 чэрвеня 2022 г., г.Мінск, БДАКФФД |
![]() |
| 21. E078903. Работнікі БДАКФФД (злева направа): вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.С.Хачатран, загадчык архівасховішча аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Т.П.Новікава, галоўны захавальнік фондаў А.К.Кот у выставачнага павільёна г.Віцебску, 14 ліпеня 2022 г., г.Віцебск, БДАКФФД |
![]() |
| 22. E078988. Вядучы архівіст аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата БДАКФФД А.Ф.Чарненка падчас правядзення экскурсіі для навучэнцаў 7 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г.Дзяржынска» ў чытальнай зале БДАКФФД, арганізаванай у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня і «Архівы-школе», 1 верасня 2022 г., Мінская вобл., БДАКФФД |
![]() |
| 23. E088599. Дырэктар БДАКФФД А.М.Ганчар (злева) і дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кандыдат гістарычных навук В.Л.Лакіза пасля падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве падчас рабочай сустрэчы ў БДАКФФД, 6 красавіка 2023 г., Мінская вобл., БДАКФФД, Г. Дубатоўка |
![]() |
| 24. E092192. У час міжнароднага кінамарафона «Бумеранг», які прайшоў у рамках праекта «Без тэрміну даўніны: непакораныя» ў г.Мінску на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №224 г.Мінска», арганізаванай БДАКФФД пры падтрымцы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах; здымку вядзе загадчык аддзела аблічбоўвання дакументаў БДАКФФД А.С.Цюхай (злева), 11 лістапада 2023 г., г.Мінск, БДАКФФД, Г.Дубатоўка |
![]() |
| 25. б/з №. Дырэктар БДАКФФД А.М.Ганчар і вядучыя архівісты-рэстаўратары лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў архіва М.А.Шмалій (злева) і П.Л.Махнач у выставачным павільёне архіва падчас святкавання Дня Перамогі ў г.Дзяржынску, 9 мая 2012 г.М.Трухановіч |

























